Четверг, 2024-05-16
"Студенческий правозащитный центр"
Меню сайта
Разделы новостей
Новости Беларусь [7]
Новости правозащитного движения Беларуси
Новости Восточная Европа [2]
Новости правозащитного движения Восточной Европы
Образование [2]
Новости о программах , семинарах, тренингах
Главная » 2008 » Октябрь » 8 » «Белсоюзпечать» отказалась распространять «Нашу Ніву»
«Белсоюзпечать» отказалась распространять «Нашу Ніву»
1:59 PM

Республиканское предприятие «Белсоюзпечать» в очередной раз отказалось распространять через свою торговую сеть негосударственную газету «Наша Ніва».

Пісьмовую адмову на прапанову аб супрацоўніцтве атрымала 6 кастрычніка рэдакцыя «НН».

«РУП “Белсаюздрук” не плануе ў бліжэйшы час распаўсюджванне газеты “Наша Ніва” праз гандлёвую сетку кіёскаў і крамаў прадпрыемства», — лаканічна паведамляецца ў лісце за подпісам намесніцы дырэктара прадпрыемства Таццяны Івінскай.

Як заўважыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко, гэта не першая такая адмова з пачатку 2006 года на прапановы недзяржаўнага выдання ўзнавіць супрацоўніцтва. Аднак кіраўніцтва рэдакцыі плануе і далей звяртацца з прапановамі аб распаўсюдзе газеты, каб паказаць такім чынам, што не намерана мірыцца з эканамічнай і палітычнай дыскрымінацыяй недзяржаўнай прэсы.

«Сёння, калі беларускія ўлады імкнуцца прадэманстраваць Захаду сваю скіраванасць на дэмакратызацыю, было б нармальным і пазітыўным крокам вярнуць незалежныя выданні, у тым ліку “Нашу Ніву”, у дзяржаўную сістэму распаўсюду. Аднак тыя адмовы, якія мы атрымліваем ад “Белсаюздруку ” і “Белпошты”, паказваюць, што гэтая дэмакратызацыя, на жаль, застаецца па-ранейшаму дэкларатыўнай», — зазначыў Андрэй Скурко.

Нагадаем, распаўсюд газеты «Наша Ніва», як і шэрагу іншых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў, «Белсаюздрук» скасаваў з пачатку 2006 года (напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў). Тады ж адмовілася распаўсюджваць па падпісцы недзяржаўныя газеты «Белпошта». З таго часу ўсе спробы незалежных выданняў вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду не мелі поспеху.


charter97.org

Категория: Новости Беларусь | Просмотров: 1424 | Добавил: shrc | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Календарь новостей
«  Октябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz