Среда, 2024-05-15
"Студенческий правозащитный центр"
Меню сайта
Разделы новостей
Новости Беларусь [7]
Новости правозащитного движения Беларуси
Новости Восточная Европа [2]
Новости правозащитного движения Восточной Европы
Образование [2]
Новости о программах , семинарах, тренингах
Главная » 2008 » Октябрь » 11 » "Дзяржава ня можа пазбаўляць чалавека жыцьця"
"Дзяржава ня можа пазбаўляць чалавека жыцьця"
4:48 PM

“Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе захавалася сьмяротнае пакараньне. Як вы да гэтага ставіцеся?” Адказвалі жыхары Магілёва.


Спадарыня: “Можа, у іх нейкія ўмовы жыцьця іншыя. Можа, у іх гэта ня так разьвіта. Я хачу сказаць, калі я пагляджу нешта пра забойствы. Аднаму даюць чатыры, другому пятнаццаць, дваццаць пяць даюць. То тут, канечне, цяжка нам меркаваць”.

Спадар: “Дужа адмоўна. Я лічу, што мы павінны крочыць разам з усясьветнай супольнасьцю. І па новых стандартах, тэхналёгіях жыць. Тады мы прыйдзем да нармальнага грамадзтва”.

Спадар: “Я думаю, што ў іншых краінах рана ці позна да гэтага могуць вярнуцца. Вось у чым справа. Цяпер такая сытуацыя, што ўсе хочуць жыць прыгожа, і іх гэта, як кажуць, штурхае на злачынствы. Менавіта нястача гэтых фінансавых суадносінаў”.

Спадарыня: “Стаўлюся адмоўна. Я так лічу, што жыцьця пазбаўляць чалавека ня можа ніхто, у тым ліку й дзяржава”.

Спадар: “Чаму адзіная? У Расеі, кажуць, зьбіраюцца аднавіць. Трэба, каб засталася. Неяк жа трэба выхоўваць людзей. Асабліва “беспрэдзельшчыкаў”.

Спадарыня: “Не, зусім не напружвае. Я лічу, што чалавек, калі ідзе на злачынства, значыцца, ён павінен ведаць, што яго за гэта пакараюць, і пакараюць жорстка. Кожны павінен адказваць за свае дзеяньні”.

Спадар: “Я стаўлюся адмоўна. Жыцьцё дае нам Бог, і адабраць яго можа толькі Бог. Аднак з чалавечага пункту гледжаньня за ўсялякае забойства павінна быць заплочана”.

Спадарыня: “Гэта ж, відаць, не ад нас залежыць. Я лічу, што трэба захаваць сьмяротнае пакараньне. Кожнаму павінна быць расплата адэкватная”.

Спадар: “Сьмяротнае пакараньне? Шчыра кажучы, гледзячы для каго. Напружвае менавіта тое, што Беларусь адзіная ў Эўропе, як таполя на Плюшчысе”.

Спадарыня: “Наадварот, гэта добра. Інакш бы забівалі людзей беспакарана. Не баяліся б нічога. Няхай будзе, правільна”.

Спадар: “Я адмоўна стаўлюся. Напрыклад, эўтаназію можна было б пакінуць як самы гуманны від пакараньня, бо некаторых людзей проста ня выправіш”.
Категория: Новости Беларусь | Просмотров: 1166 | Добавил: shrc | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Календарь новостей
«  Октябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz